БЕЛ Ł РУС

Нямеччына кліча Ўкраіну ў Шэнген

27.12.2007 / 18:28

Nashaniva.com

Намесьнік старшыні Камітэту Бундэстагу па міжнародных пытаньнях Ганс‑Ульрых Клозэ паведаміў журналістам, што адмена візавага рэжыму з Украінай і Турцыяй стане лягічным вынікам палітыкі добрасуседзтва.

Эўропа яшчэ не дасягнула сваіх межаў, аднак пры гэтым не варта забываць, што такія краіны, як Украіна, — гэта таксама эўрапейскія краіны, перадае словы Клозе ўкраінская рэдакцыя радыё «Нямецкая хваля».

«Гэта справа будучыні. Тут давядзецца пачакаць некалькі дзесяцігодзьдзяў», — сказаў Ганс‑Ульрых Клозэ. Ён падкрэсьліў, што шэнгенскае пагадненьне не адмяняе межаў, а толькі адчыняе іх.

На сёньня шэнгенскае пагадненьне яднае 24 краіны. 21 сьнежня пашпартны кантроль адмянілі на межах з Польшчай, Літвой, Латвіяй, Эстоніяй, Чэхіяй, Вугоршчынай, Славакіяй, Славеніяй і Мальтай. Зь 1 сакавіка да пагадненьня далучыцца Кіпр, а ў лістападзе 2008 г. — магчыма й Швайцарыя.

Сямён Печанко

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула