БЕЛ Ł РУС

Паліцыя Екацярынбурга прагнала з метро лідара гурту «Чайф», калі ён спяваў там

11.12.2014 / 11:39

Nashaniva.com

Выпадак адбыўся 9 снежня ў расійскім Екацярынбургу, піша «Наша газета».

Музыкі вядомага гурту «Чайф» Уладзімір Шахрын, Уладзімір Бегуноў і дырэктар фестывалю «Стары новы рок» Яўгеній Гарэнбург правялі акцыю «Рок на аску» (ask — прасіць, англ.: зараблянне грошай невялікімі вулічнымі выступамі).

Музыкі спусціліся ў падземны пераход станцыі метрапалітэна «Плошча 1905» і расклеілі па сценах афішы фэсту «Стары новы рок». Пасля чаго дасталі гітару, расклалі чахол для гітары, паклалі ў яго капялюш і пачалі спяваць, звяртаючыся да мінакоў з просьбай «даць на фестываль».

«Акцыя нарадзілася спантанна, мы яе не планавалі і з метрапалітэнам не ўзгаднялі», — сказаў Шахрын.

Праз 10 хвілін пасля пачатку канцэрта да выступоўцаў падышоў супрацоўнік паліцыі і папрасіў вызваліць тэрыторыю падземкі. Шахрын, Бегуноў і Гарэнбург папрасілі выканаць яшчэ адну песню - і разам з мінакамі яны хорам праспявалі заключную «Ой-ё». Пасля чаго падышлі супрацоўнікі метрапалітэна і паліцыянты, і музыкі вымушаныя былі пакінуць падземку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула