БЕЛ Ł РУС

У Магілёве рабаўнікі разулі мужчыну

11.12.2014 / 12:16

КМ

І забралі яго кажух.

Як паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, уначы 9 снежня нецвярозы 31-гадовы мужчына вяртаўся дамоў. На Тагільскім завулку яго ўдарылі па галаве. Ён паваліўся і зрабіў выгляд, што страціў прытомнасць. Нападнікі, якіх было двое, разулі мужчыну, знялі з яго кажух, забралі планшэт і банкаўскую картку.

У міліцыю магілёвец прыйшоў у шкарпэтках.

На месца здарэння выехаў нарад. Сабака ўзяў след, і праз паўгадзіны рабаўнікоў затрымалі. Гэта мужчыны 42 і 30 гадоў, якія раней былі судзімыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула