БЕЛ Ł РУС

Facebook стане называць карыстальнікаў людзьмі

12.12.2014 / 13:53

Аляксандр Арсёнаў

Кіраўніцтва сацыяльнай сеткі Facebook стане афіцыйна называць зарэгістраваных у сацсетцы «людзьмі» (people) замест звыклага «карыстальнікі» (users), паведамляе The Atlantic.

Як будуць называць карыстальнікаў акаўнтаў, што вядуцца ад імя жывёлаў, не паведамляецца. Фота: The Huffington Post

Як распавяла дырэктар па дызайне Facebook Гулд Стуарт, у кампаніі палічылі, што слова «карыстальнік» звужае панятак чалавечага жыцця, нібы чалавек толькі і жыве, каб карыстацца сацсеткай. Называць карыстальнікаў людзьмі – першы крок да таго, каб збудаваць дызайн вакол людзей, сцвярджае яна.

Раней у Facebook слова «людзі» выкарыстоўвалі адносна тых, хто не карыстаецца сайтам.

З 11 снежня на сайце і ва ўнутранай дакументацыі Facebook будуць трапляцца выразы кшталту «сярэдняя колькасць людзей на дзень» замест «сярэдняя колькасць карыстальнікаў на дзень».

Падобная моўная палітыка існуе, напрыклад, у рэстаранах, дзе кліентаў патрабуюць называць «гасцямі». У 2012 годзе называць карыстальнікаў «кліентамі» вырашыў сервіс Square, заснаваны былым гендырэктарам Twitter Джэкам Дорсі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула