БЕЛ Ł РУС

Дзень з актывістам. Турэмныя рэцэпты ад Паўла Вінаградава

12.12.2014 / 22:35

Ганна Бадзяка, Ірына Арахоўская, Настасся Храловіч

12 снежня грамадскі актывіст Павал Вінаградаў пераехаў да бацькі ў Беразіно.

Да 25 кастрычніка актывіст будзе пад наглядам бярэзінскай міліцыі. Апошнія гады Вінаградава прэвентыўна затрымлівалі напярэдадні кожнай больш-менш значнай падзеі ў сталіцы.

Зараз, па словах Паўла, яму фактычна прапанавалі неафіцыйны выбар паміж ЛПП і пераездам у Беразіно. Павал выбраў апошняе. Яго жонка Святлана засталася ў Мінску. МЫ завіталі да сям’і Вінаградавых, паразмаўлялі пра побытавыя і глабальныя рэчы і правялі Паўла ў Беразіно. Як жыве сям’я грамадскіх актывістаў, як ператварыць турэмную ежу ў смачныя стравы, што складаюць у «трывожную валізку» і ці з’язджаць за мяжу, калі на цябе ціснуць – глядзіце ў нашым відэа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула