БЕЛ Ł РУС

Міс Свету стала прадстаўніца Паўднёвай Афрыкі

14.12.2014 / 20:33

nn.by

netwerk24.com

Ролен Страус (Rolene Strauss) з ПАР стала пераможцай конкурсу «Міс Свету», які праходзіў у Лондане, паведамляе netwerk24.com.

netwerk24.com

Другое месца заняла Эдзіна Кулшар з Венгрыі, трэцяй стала прадстаўніца ЗША Элізабет Сафрыт.

Ролен Страус — студэнтка, ёй 22 гады, яна вучыцца на 4-м курсе медфакультэта Свабоднага універсітэта ў Блумфантэйне.

Беларусь прадстаўляла Вікторыя Мігановіч са Смаргоні, яна не ўвайшла ў Топ-25. Усяго ў конкурсе ўзялі ўдзел прадстаўніцы 122 краін.

Фінал конкурсу пакажа канал АНТ а 22-й гадзіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула