БЕЛ Ł РУС

З кафэ ў Сіднэі выбеглі некалькі чалавек

15.12.2014 / 08:16

Аўстралійскае тэлебачанне перадае кадры, на якіх бачна, як тры чалавекі выбягаюць з кавярні ў цэнтры Сіднэя, у якой утрымліваюцца закладнікі.

Двое мужчын выбеглі з шкляных дзвярэй, яшчэ адзін — з пажарнага выхаду.

Згодна з карэспандэнтам Daily Mail Australia, адзін з гэтых мужчын быў супрацоўнікам кафэ, а двое іншых — наведвальнікамі.

Абставіны іх вызвалення невядомыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула