БЕЛ Ł РУС

Усеагульная забастоўка паралізуе Бельгію

15.12.2014 / 09:22

У Бельгіі пачынаецца самая масавая забастоўка за апошнія гады. Яна праводзіцца паводле прызыву прафсаюзаў, якія пратэстуюць супраць урадавай праграмы па скарачэнні бюджэтных выдаткаў.

У краіне адменены многія авіярэйсы. Чакаецца, што ў панядзелак не адкрыюцца многія прадпрыемствы і школы.

Прафсаюзы пратэстуюць супраць планаў новай правацэнтрысцкай кааліцыі адмяніць аўтаматычную інфляцыйную надбаўку да заробку і павысіць пенсійны ўзрост.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула