Мінабароны Украіны: Аэрапорты Харкава, Запарожжа і Днепрапятроўска закрытыя з меркаванняў бяспекі
Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Міністэрства абароны Украіны Вікторыя Кушнір сёння на брыфінгу.
«У нас няма іншай інфармацыі, акрамя той, што гэтыя аэрапорты (Харкава, Запарожжа і Днепрапятроўска) былі зачыненыя [з 13 снежня] у сувязі з пытаннямі бяспекі», — адзначыла яна.
Таксама Вікторыя Кушнір дадала, што «згодна з законам Украіны аб барацьбе з тэрарызмам, адказвае за гэты кірунак працы СБУ».