БЕЛ Ł РУС

«Шахцёр» згуляе з «Баварыяй», «Порту» — з «Базэлем»

15.12.2014 / 14:25

Nashaniva.com

Сёння ў швейцарскім Ньёне праходзіць лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Супернікі БАТЭ па групавым раўндзе атрымалі наступных супернікаў:

«Шахцёр» Данецк згуляе з нямецкай «Баварыяй», а «Порту» — са швейцарскім «Базэлем».

Іншыя пары:

ПСЖ — «Чэлсі»
«Манчэстар Сіці» — «Барселона»
«Баер» — «Атлетыка»
«Ювентус» — «Барусія»
«Шальке» — «Рэал»
«Арсенал» — «Манака»

Першыя матчы 1/8 фіналу адбудуцца 17—18 і 25—26 лютага, матчы ў адказ пройдуць 10—11 і 17—18 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула