БЕЛ Ł РУС

Цэнтрабанк Расіі спрабуе ўратаваць рубель тэрміновым начным рашэннем

16.12.2014 / 01:38

Nashaniva.com

Стаўка рэфінансавання вырасце з 10,5 да 17%, у адчайнай спробе спыніць інфляцыю.

Банк Расіі ўначы 16 снежня прыняў рашэнне павысіць ключавую стаўку з 10,5% да 17% гадавых. Ключавая стаўка ў Расіі вызначае, пад якую стаўку банкі атрымліваюць крэдыты.

Гэта ўжо шостае павышэнне ключавой стаўкі ад пачатку года, але раней яна вырастала дробнымі крокамі.

Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Банка Расіі, «рашэнне абумоўлена неабходнасцю абмежаваць істотна ўзрослыя ў апошні час дэвальвацыйныя і інфляцыйныя рызыкі».

Каціроўкі адрэагавалі на рашэнне імгненна: за першую гадзіну курс даляра ўпаў з 66 да 60 рублёў, і расійскі рубель працягвае ўмацоўвацца.

Перад тым на працягу 15 снежня расійскі рубель упаў на 12% за дзень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула