БЕЛ Ł РУС

МТС запусціў рэкламу падчас гудкоў ЯК АДКЛЮЧЫЦЬ

16.12.2014 / 09:42

Аляксандр Арсёнаў

Беларускі мабільны аператар МТС пачаў даваць рэкламу замест гудкоў падчас тэлефанаванняў.

Падчас чакання адказу пры галасавым выкліку некаторым абанентам МТС начытваецца рэклама паслугі «Персанальны гудок» (тонінг, замена стандартных гудкоў на мелодыю па выбары). Па завяршэнні тэлефанавання абаненту таксама прыходзіць SMS з рэкламным тэкстам.

Пры падпісанні пагаднення з МТС абанент згаджаецца на прыём рэкламы.

Каб адключыць прыём рэкламы, дастаткова набраць нумар «Мабільнага памочніка» 0870, затым паслядоўнасць 2-6-3 і пацвердзіць адмову ад паслугі клавішай 1.

Таксама адмовіцца ад рэкламы можна праз «Інтэрнэт-памочнік».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула