Курс даляра у абменніках адрываецца ад курса Нацбанка — ужо амаль 300 рублёў
абноўлена
Самы нізкі курс продажу даляра па стане на раніцу 18 снежня складае 11 170 рублёў. Такі курс выставіў «Альфабанк». У іншых фінансавых установах кошт даляра даходзіць да 11 400 рублёў.
Яшчэ ўчора раніцай даляр можна было набыць за 10990-11020 рублёў. Фактычна рост курса за дзень склаў 150 рублёў.
Нацбанк тым часам прытрымліваецца ранейшай неафіцыйнай стратэгіі «+10 альбо 0». Паводле яе, на таргах курс даляра можа павялічыцца не больш чым на 10 рублёў, альбо ўвогуле застацца нязменным. Нацбанк карыстаецца гэтым прыёмам больш за год, ад лістапада 2013 года.
У выніку афіцыйны курс даляра на сёння складае 10 880 рублёў. Розніца паміж ім і абменным курсам дасягнула 290 рублёў.