БЕЛ Ł РУС

Фотавынікі году, частка 2

31.12.2007 / 2:59

Падзеі і ўчынкі праз аб'ектыў фотакарэспандэнткі «НН» Юліі Дарашкевіч.

Падзеі і ўчынкі праз аб'ектыў фотакарэспандэнткі «НН» Юліі Дарашкевіч.


Сёлета Беларусь адзначыла 70-я ўгодкі піку сталінскіх рэпрэсіяў...

...і 90 год Кастрычнікай рэвалюцыі

Менск наведаў старшыня ПАСЕ Рэне ван дэр Ліндэн. Асноўнай мэтай візіту заяўлялася "абмеркаванне шляхоў развіцця канструктыўнага дыялога і супрацоўніцтва паміж парламентам Беларусі і Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы"

Эўрапейскі марш прайшоў амаль мірна - міліцыі не было зусім, таму моладзь перакрыла прашпект і пашкодзіла пару даішных машынаў

Затое падчас Сацыяльнага маршу ўдзельнікі ўчынілі бойку паміж сабой

Маладым туды няма дарогі - на выбарах старшыні БНФ паразу атрымалі абодва лідара, "стары" Вячорка і "новы" Міхалевіч. У выніку быў знойдзены кампрамісны варыянт у асобе Лявона Баршчэўскага

Трыюмф беларускай прапаганды - упершыню Беларусь трапіла ў фінал "Эўрабачаньня". Калдун зараз куды больш папулярны за "твар краіны" Ірыну Дарафееву

А ў дзіцячым "Эўрабачаньні" беларусы перамагаюць ужо другі раз

Першы за апошнія пяць год канцэрт "Крамы". Сярод прыхільнікаў талента Варашкевіча засьвяцілася і поп-зорка Інна Афанасьева. Зрэшты, хутка яны змогуць выступаць на адной сцэне - галоўны ідэоляг краіны паабяцаў рокерам ліквідаваць т.зв. "чорныя сьпісы", з-за якіх многія музыкі ў Беларусі былі фактычна пад забаронай

Былы бэрнардынскі кляштар хацелі аддаць пад гатэльны комплекс. У абарону сьвятыні падняліся вернікі, актывісты грамадскіх арганізацыяў. Многія месяцы штодня пад сьценамі касьцёлу моляцца людзі

"Свабодны тэатр" мае ўсе шанцы трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса як першы тэатр, арыштаваны разам са сваімі гледачамі. АМАП уварваўся ў памяшканьне, дзе ішоў спектакль і даставіў усіх прысутных - 50 чалавек - у пастарунак

Напярэдадні Новага Году ў цэнтры Менску залунаў бел-чырвона-белы сьцяг

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула