БЕЛ Ł РУС

У якасці навагодняга «Блакітнага агеньчыка» «Белсат» пакажа беларускі рымэйк «Карнавальнай ночы»

29.12.2014 / 08:31

 Андрэй Цяплоў

«Калі вы будзеце сустракаць Новы год каля тэлевізара, а папса вам абрыдла, святкуйце разам з «Белсатам», — кажа рэжысёр рымэйка Юрый Хашчавацкі.

«Мы смяёмся, гэта сатыра. «Карнавальнай ночы» ужо 60 гадоў, а камедыя гэтак жа актуальная і глядзельная, як і ў СССР», — кажа ён. Мяркуйце самі: на пачатку фільма Дзеда Мароза арыштоўваюць і саджаюць у турму на Акрэсціна. 

Замест песенькі «Ах, Таня, Таня, Танечка» прагучыць «Ліда, Лідачка». Памятаеце: «Работница питания приставлена к борщам…».

Кіраўнічка ж галоўнага банка краіны заспявае раманс…

Хашчавацкі абяцае, што будзе весела: «Так, рэальнасць сумнаватая, пануе цёмная сіла, але разам на яе, нікчэмную, і смешна глядзець. Як і ў нашым святочным шоу, усё будзе добра!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула