БЕЛ Ł РУС

«Беларуская хроніка» зьнікла зь вечаровай «Нямецкай хвалі»

4.01.2008 / 11:14

Nashaniva.com

Радыёстанцыя «Нямецкая хваля» ад Новага году скараціла беларускую частку сваіх перадач.


Радыёстанцыя «Нямецкая хваля» ад Новага году скараціла беларускую частку сваіх перадач. У прыватнасьці, цалкам зьнятая з этэру вечаровая праграма «Беларуская хроніка». Яна выходзіла пераважна на расейскай мове, доўжылася 15 хвілін і паўтаралася тройчы за вечар. Цяпер замест «Беларускай хронікі» выходзяць разнастайныя тэматычныя перадачы для аўтамабілістаў, вывучальнікаў нямецкай мовы ды іншыя.

Працягвае выходзіць паўгадзінны беларускі блёк а 7‑й ранку на асобнай хвалі 5945 KHz.

Глядзі яшчэ:
Хто інтрыгуе на «Нямецкай хвалі»
Лісты чытачоў «НН» на тэму «Нямецкай хвалі»
Водападзел на радыёхвалях
Школа моўнай карэктнасьці
Тры бакі аднаго мэдаля
Кампанія за беларускую мову «Нямецкай хвалі» дае плён
Дзе выгадуеце новых Быкавых?
«Нямецкая хваля» перайшла на беларускую

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула