БЕЛ Ł РУС

У Маскве перакрылі Цвярскую і запалілі фаеры з патрабаваннем «спыніць беспрадзел над медыкамі»

26.12.2014 / 19:24

Сацыяльныя работнікі і палітычныя актывісты перакрылі вуліцу Цвярскую ў Маскве з банэрам і фаерамі.

Пра гэта паведамляе блогер Філіп Кірэеў ў сваім мікраблогу Twitter.

«У актывістаў фаеры, дымавухі і бенгальскія агні. Скандуюць «Спыніць беспрадзел над медыкамі» і «Аддайце дакументы на сацыяльнае жыллё», — піша ён.

Пратэстоўцы перакрылі вуліцу і адмовіліся прапускаць аўтамабілі, зрабіўшы выключэнне толькі для «Хуткай дапамогі». Сацработнікаў выгналі з праезнай часткі супрацоўнікі ДПС.

Паміж прыбылымі паліцэйскімі і актывістамі адбылася бойка. Супраць аднаго з актывістаў ужылі сілу, яго павезлі ў бальніцу.

23 снежня сацработнікі ўжо перакрывалі Цвярскую вуліцу на 10 хвілін. Яны ўсталі з банэрам «Вярніце выдзеленае сацыяльнае жыллё!» З-за затораў паліцыя не змагла дабрацца да актывістаў, і яны самі разышліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула