БЕЛ Ł РУС

У савеце рэспублікі нічога не ведаюць пра прызначэнне Мясніковіча

29.12.2014 / 12:42

У верхняй палате нацыянальнага сходу не змаглі ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю аб прызначэнні Міхаіла Мясніковіча старшынём савета рэспублікі.

«Ня ведаю, ня буду нічога каментаваць, — заявілі ў прэс-службе, — тое, што прагучала па тэлебачанні, удакладніце, калі ласка, у тых, у каго гэта прагучала. Я ня бачыў ніякіх афіцыйных дакументаў па дадзеным пытанні». Інфармацыя аб прызначэнні былога кіраўніка урада Беларусі Міхаіла Мясьніковіча старшынёй СР нацыянальнага сходу з'явілася ў суботу ў праграме «24 гадзіны» тэлеканалу СТВ.

Між тым сёнья на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале быў апублікаваны Указ Лукашэнкі № 647 аб прызначэнні Мясніковіча чальцом савету рэспублікі. Адначасова з'явілася паведамленьне аб тым, што савет рэспублікі збярэцца на пазачарговую сесію 15 студзеня. Але пра прызначэнне экс-прэм’ера старшынёй верхняй палаты нічога не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула