БЕЛ Ł РУС

Адклаўшы выхад на пэнсію на два гады, яе памер можна павялічыць напалову

4.01.2008 / 17:51

Настасься Янушэўская, БелаПАН

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны заахвочвае пэнсіянэраў працаваць.

Згодна з разлікамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі, адклаўшы выхад на пенсію на два гады, яе памер можна будзе павялічыць яшчэ напалову. Пра гэта заявіла начальнік упраўлення пенсіённага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Мінпрацы Валянціна Каралёва 4 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, сёння пенсіённы ўзрост у Беларусі нізкі, і яго павышэнне пакуль не плануецца. Але калі чалавек не звяртаецца за пенсіяй ва ўстаноўленыя 55—60 гадоў і працягвае працаваць, то ў адпаведнасці з заканадаўствам яе памер потым павялічыцца. "Пакуль людзі гэтым не карыстаюцца, — сказала В.Каралёва. — Усе стараюцца як мага раней пайсці на пенсію".

Спецыяліст Мінпрацы лічыць, што павысіць даход у старасці можна будзе, заключыўшы дагавор дадатковага пенсіённага страхавання, што, аднак, пакуль таксама не запатрабавана ў нашым грамадстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула