БЕЛ Ł РУС

За адну ноч хуліганы спалілі ў Францыі 940 аўтамабіляў

2.01.2015 / 12:42

У навагоднюю ноч у Францыі хуліганы спалілі 940 аўтамабіляў.

Як распавёў афіцыйны прадстаўнік МУС Францыі П'ер-Андрэ Брандэ, большая частка падпалаў прыпала на сталіцу і ўсход краіны, а таксама дэпартаменты Верхні і Ніжні Рэйн, перадае ТАСС.

Паліцыя і жандармерыя ў ходзе барацьбы з беспарадкамі затрымалі 308 чалавек.

Год таму ў навагоднюю ноч у Францыі былі спаленыя 1067 аўтамашын.

Тады супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі больш за 320 хуліганаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула