БЕЛ Ł РУС

У Маскве заявілі, што ўкраінцаў не пускаюць у Крым, каб яны не бачылі, як там добра

3.01.2015 / 12:36

Украінскія ўлады зладзілі транспартную блакаду Крыма для таго, каб жыхары Украіны не змаглі аб'ектыўна ацаніць сітуацыю на паўвостраве. Такое меркаванне ў эфіры радыёстанцыі «Расія сёння» выказаў член Савета Федэрацыі Расіі ад Рэспублікі Крым Сяргей Цэкаў.

«Тыя грамадзяне Украіны, якія прыязджаюць у Крым, параўноўваюць сітуацыю ў Крыме і ў сябе. І гэта параўнанне не на карысць Украіны», — сказаў ён.

Па словах Сяргея Цэкава, яму асабіста вядомыя прыклады змены думкі украінцаў аб Крыме пасля візіту на паўвостраў.

«У мяне вельмі шмат знаёмых пражываюць у Кіеве. Яны мне стараліся на першым этапе даказваць, наколькі мы былі не правыя, а наколькі мелі рацыю яны. Яны расказвалі пра тое, што ў іх усё было нармальна, што ў іх усё спакойна. А вось цяпер яны прыязджаюць, я з імі размаўляю. У іх ненармальна, неспакойна, у іх пачуццё трывогі. І пражыўшы 3-5 дзён у Крыме, яны раптам пачынаюць казаць, што думаюць пра вяртанне, шкадуюць, што не атрымалі расійскае грамадзянства раней», — адзначыў ён.

Нагадаем, з 27 снежня Украіна спыніла адпраўку пасажырскіх і грузавых цягнікоў у Крым. Саставы даязджаюць толькі да пасёлка Нова-Аляксееўка на мяжы Херсонскай вобласці і Крыма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула