БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Sony: Кампанія мужна перанесла атаку хакераў

6.01.2015 / 08:17

Прэзідэнт карпарацыі Sony Кадзуа Хіра ўпершыню пракаментаваў скандал з фільмам «Інтэрв'ю» праз некалькі тыдняў пасля хакерскай атакі на камп'ютары Sony Pictures, якая рыхтавалася выпусціць кінастужку ў пракат.

Па словах бізнэсмэна, кібератака была адной з небяспечных у гісторыі інтэрнэту.

Пры гэтым Хіра адзначыў, што ганарыцца тым, як яго кампанія дала адпор хакерам-»вымагальнікам».

Кіраўнік Sony асабліва падкрэсліў, наколькі важная для яго кампаніі свабода самавыяўлення.

У фільме «Інтэрв'ю» распавядаецца пра тое, як два амерыканскія журналісты, якіх граюць Джэймс Франка і Сэт Роген, дамагаюцца інтэрв'ю з Кім Чэн Ынам. Аднак ЦРУ, даведаўшыся пра гэта, звяртаецца да журналістаў з ідэяй забіць паўночнакарэйскага лідара.

За атакай на кампанію-праваўладальніка, як мяркуюць амерыканскія спецслужбы, стаялі паўночнакарэйскія ўлады.

Дзеянні хакераў справакавалі буйны міжнародны скандал і астудзілі і без таго няпростыя адносіны Вашынгтона з Пхеньянам.

ЗША ўвялі санкцыі супраць КНДР, мяркуючы, што за атакай стаіць Пхеньян.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула