БЕЛ Ł РУС

Трывожны сімптом: золатавалютныя рэзервы за снежань скараціліся на $761 млн

6.01.2015 / 13:45

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду скараціліся за снежань на $760,8 млн і, паводле папярэдніх звестак, на 1 студзеня 2015 склалі $5 млрд 59,15 млн.

Пра гэта сведчаць статыстычныя звесткі Нацыянальнага банка Беларусі.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў паменшыўся на $ 691,6 млн і на 1 студзеня, паводле папярэдніх звестак, склаў $ 5 млрд 716 млн.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула