БЕЛ Ł РУС

Прагляд фільма «Попел і снег» — 14 студзеня

7.01.2015 / 15:41

Nashaniva.com

У дыскусійным кінаклубе BLOW UP — незвычайны фільм-эксперымент! Больш за 14 гадоў фатограф Грэгары Колберт (Gregory Colbert) ездзіў з экспедыцыямі па Індыі, Егіпту, Афрыцы, Антарктыцы і збіраў матэрыял для свайго кінапраекта.

«Попел і Снег» (Ashes and Snow) — гэта містычнае падарожжа ў міфы, чалавечыя карані, асновы светабудовы і ядро прыроды. Ён зачароўвае спакоем і духам, настроем і атмасферай. Ён знаходзіцца па-за часам. Ён знаходзіцца ў вечнасці.

Запрашаем вас на прагляд і дыскусію 14 студзеня 2015 г, у Цэнтр сучасных мастацтваў (Мінск, Някрасава, 3) у 19.00.

Назва фільма: Попел і снег / Ashes and Snow
Год выпуску: 2005
Краіна: ЗША
Жанр: Дакументальны арт
Працягласць: 01:02:18
Пераклад: рускія субтытры
Рэжысёр: Грэгары Колбер / Gregory Colbert

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула