На Charlie Hebdo напалі ў часе планёркі
У ліку загінулых у выніку нападу на рэдакцыю французскага сатырычнага часопіса Charlie Hebdo — галоўны рэдактар выдання і карыкатурыст Стэфан Шарбанье.
Як паведамляе The Daily Telegraph, Шарбанье быў у чорным спісе тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Каіда». Баевікі палявалі за ім за публікацыю карыкатур на прарока Мухамеда.
Сярод загінулых таксама апынуліся такія вядомыя карыкатурысты, як Жан Кабю, Жорж Валінскі і Бернар Вельяк, вядомы пад псеўданімам Цінью.
Як паведамляе Le Parisien, напад на рэдакцыю часопіса прыйшоўся як раз на час ранішняй планёркі. На сходзе прысутнічалі ўсе асноўныя журналісты выдання.