БЕЛ Ł РУС

Польшча плануе набыць верталёты для арміі амаль на $3 млрд

7.01.2015 / 20:39

Аляксандр Гелагаеў

Міністэрства абароны Польшы атрымала прапановы ад трох кампаній, якія хочуць прыняць удзел у конкурсе на пастаўку збройным сілам краіны прыкладна 70 ваенна-транспартных верталётаў, піша сайт defensenews.com.

EC-725 французскай арміі ў Афганістане.

Удзельнікамі конкурсу будуць еўрапейская Airbus Helicopters, амерыканская Sikorsky і PZL-Swidnik, польскае аддзеленне італьянскай кампаніі AgustaWestland.

Airbus Helicopters прапануе машыны EC-725, Sikorsky — S70i Black Hawk (варыянт, які збірае ў Польшчы кампанія PZL Mielec, «дачка» Sikorsky), PZL-Swidnik — AW-149. Усе яны — універсальныя верталёты, якія могуць быць мадыфікаваныя пад патрэбы замоўцы.

Плануецца, што замова, аб'ём якой можа дасягнуць 10 млрд злотых ($2,8 млрд), дазволіць палякам замяніць новай тэхнікай савецкія верталёты Мі-8, Мі-14 і Мі-17.

«Падпісанне кантракту… адбудзецца ў другой палове 2015 года», — сказаў палкоўнік Яцэк Соньта (Jacek Sońta), прэс-сакратар Міністэрства абароны Польшчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула