БЕЛ Ł РУС

Горадні стала ўдвая болей

8.01.2008 / 8:46

Nashaniva.com

25 вёсак і возера Юбілейнае ўключаны ў межы Горадні. Гараджанамі аўтаматычна сталі 7 тысяч чалавек.


25 вёсак і возера Юбілейнае ўключаны ў межы Горадні. Такое рашэнне прынялі гарадскія ўлады.

У выніку плошча абласнога цэнтру павялічылася больш чым у два разы. Гараджанамі аўтаматычна сталі 7 тысяч чалавек.

У межах Гродна апынуліся вёскі Малышчына, Лапенкі, Падкрыжакі, Панямонь, Ласосна, Калбасіна, пасёлкі Паўднёвы і Фабрычны. Горадам сталі лясніцтвы і прадпрыемствы, якія дагэтуль знаходзіліся «у раёне». Цяпер рашэнне пра пашырэнне Гродна мусяць зацвердзіць абласныя ўлады і ўрад краіны.

"Вечерний Гродно", Еўрапейскае радыё для Беларусі

Згаданыя ў артыкуле мясьціны на мапе Google'а

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула