БЕЛ Ł РУС

Банкі выставілі новыя курсы: купля даляра — 13750, продаж — 14035

8.01.2015 / 21:25

ЯМ

З 9 студзеня беларускія банкі вяртаюцца да вызначэння курсаў валют у абменніках па схеме +/-2% ад курса Нацбанка. Валютная камісія адмененая.

Паколькі афіцыйны курс даляра на заўтра складае 13760 рублёў, курс продажу не можа перавышаць 14035 рублёў. У сваю чаргу, курс куплі не можа быць меншым за 13490 рублёў.

«Еўрабанк» першым выставіў курсы на заўтра, усе аддзяленні банка ўжо закрытыя. Курсы куплі і продажу даляра ў ім 13760/14030 рублёў адпаведна.

Астатнія банкі арыентуюцца на падобныя лічбы. Напрыклад, «Беларусбанк» — 13750/14035 рублёў.

Атрымліваецца, што даляр будзе 9 студзеня каштаваць танней, чым 8 студзеня. Іншае пытанне, ці будзе амерыканская валюта ў свабодным доступе ва ўсіх абменніках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула