БЕЛ Ł РУС

Сёння працяг суда над кнігаром Логвінавым

9.01.2015 / 09:13

СГ

Ігар Логвінаў за год восем разоў звяртаўся ў Мінінфарм па ліцэнзію. І кожны раз яму адмаўлялі.

Сёння працягнецца працэс над уладальнікам культавай мінскай кнігарні Ігарам Логвінавым. Прадпрымальніка вінавацяць у продажы кніг без ліцэнзіі Мінінфармацыі.

Па выніках падатковай праверкі кнігарню аштрафавалі амаль на 1 мільярд рублёў — такой была сума продажаў кніг за год. Спаганяць гэтыя грошы будуць праз суд.

На паседжанні, якое прайшло 5 студзеня, Логвінаў сваёй віны не прызнаў. 

Працяг працэсу — у Эканамічным судзе (Мінск, вул.Акадэмічная 15, корпус 1) сёння а 14.30.

Беларусь — унікальная краіна ў тым сэнсе, што на гандаль кнігамі ў нас патрэбная ліцэнзія. Такая мера была прынятая з 2014 года, у мэтах дадатковага «кантролю над розумамі».

Кнігарня «логвінаЎ» 8 разоў прасіла ліцэнзіі і 8 разоў ёй адмаўлялі, чапляючыся да кручкоў.

На першае паседжанне падтрымаць Логвінава прыйшлі знакавыя асобы беларускай інтэлігенцыі, якія лічаць справу высмактанай з пальца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула