БЕЛ Ł РУС

У Барысаве хлопец здзейсніў налёт на краму

9.01.2015 / 13:24

СМ

Як паведамілі ва УСК па Мінскай вобласці, 5 студзеня ў прыватную прадуктовую краму ў Барысаве ўварваўся малады чалавек з пісталетам і забраў з касы 6,6 мільёна рублёў.

Нападніка затрымалі. Ім аказаўся 24-гадовы хлопец, раней судзімы. Яго затрымалі ў кавярні, калі той распіваў алкаголь. Падчас вобшуку ў яго знайшлі скрадзеныя грошы. А па месцы жыхарства канфіскавалі пнеўматычны пісталет.

Падазраваны знаходзіцца ў ізалятары. Прызнаў віну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула