БЕЛ Ł РУС

У Расіі кажуць, што не атрымлівалі запыту з Украіны аб выдачы Януковіча

12.01.2015 / 10:10

Генеральны пракурор Расіі Юрый Чайка заявіў, што ўкраінскія праваахоўнікі не дасылалі запытаў аб выдачы былога прэзідэнта Віктара Януковіча, які знаходзіцца на тэрыторыі РФ.

«Запыты аб выдачы украінскіх палітычных дзеячаў, у тым ліку і Януковіча, з кампетэнтных органаў Украіны пакуль не паступалі. Пры паступленні такіх запытаў будуць разглядаць у адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі і заканадаўствам Расіі», - заявіў расійскі генпракурор у інтэрв'ю выданню «Российская газета».

У той жа час Юрый Чайка адзначыў, што генеральныя пракуратуры Расіі і Украіны кантактуюць у нармальным рэжыме.

Раней генпракурор Украіны Віталь Ярэма заяўляў, што Генпракуратура Расиі ігнаруе запыты аб экстрадыцыі ўкраінскіх экс-чыноўнікаў, якія ўцяклі ў Расію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула