БЕЛ Ł РУС

Рыбак прымёрз да лёду

8.01.2008 / 19:41

Nashaniva.com

У Гомельскім раёне ратавальнікі дасталі з лёду цела невядомага рыбака.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, 5 студзеня каля вёскі Клёнкі Гомельскага раёна мясцовыя жыхары на беразе ракі Сож знайшлі рыбацкія прылады. Аб знаходцы яны паведамілі ратавальнікам.

Супрацоўнікі МНС, якія выехалі на месца здарэння, спецыяльным абсталяваннем разрэзалі больш як 100 метраў лёду. У адной глыбе ільду яны знайшлі цела невядомага мужчыны.

Паводле слоў Р.Габрылёва, хутчэй за ўсё, рыбак утапіўся, а потым замёрз. Цела дастаўлена ў морг, супрацоўнікі праваахоўных органаў высвятляюць асобу загінулага і акалічнасці здарэння.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула