БЕЛ Ł РУС

Белаграпрамбанк прыпыніў выдачу крэдытаў на нерухомасць, БПС-Сбербанк падняў стаўкі да 60%

12.01.2015 / 13:45

Nashaniva.com

ААТ «Белаграпрамбанк» прыпыніла выдачу крэдытаў на фінансаванне нерухомасці, а ААТ «БПС-Сбербанк» падняў працэнтныя стаўкі па такіх крэдытах максімум да 60% гадавых з 12 студзеня 2015 года, паведамілі ў фінансавых установах.

У кол-цэнтры ААТ «Белаграпрамбанк» запэўнілі, што прыпыненне выдачы крэдытаў на нерухомасць тычыцца толькі адкрыцця новых крэдытных ліній, выдача крэдытаў па ўжо адкрытых лініях ажыццяўляецца ў штатным рэжыме.

Крэдытаванне нерухомасці па-ранейшаму ажыццяўляюць у ААТ «БПС-Сбербанк». Аднак, як падкрэслілі ў кол-цэнтры, з сённяшняга дня працэнтныя стаўкі па такіх крэдытах павялічаныя максімум да 60% гадавых.

У другіх найбуйнейшых беларускіх банках паведамілі, што крэдытаванне па ўсіх праграмах прыпынена з 19 снежня 2014 года. У прыватнасці, гаворка ідзе пра ААТ «Банк БелВЭБ», ААТ «Белінвестбанк» і ААТ «Белгазпрамбанк».

Раней стала вядома, што крэдытаванне нерухомасці з 12 студзеня 2015 года прыпыніў ААТ «Беларусбанк».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула