БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы: Дзіцячы сон — найлепшы памочнік у навучанні

13.01.2015 / 08:26

Рэгулярны сон неабходны маленькім дзецям для лепшага запамінання новага матэрыялу.

Еўрапейскія навукоўцы, якія апублікавалі вынікі даследавання ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences, прыйшлі да высновы, што дзеці запамінаюць новую інфармацыю значна лепш, калі паспяць.

У даследаванні прынялі ўдзел 216 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 12 месяцаў. У рамках эксперыменту навукоўцы з дапамогай розных развіваючых гульняў назіралі за тым, як маленькія дзеці запамінаюць новую інфармацыю.

Аказалася, што тыя малыя, якія адразу пасля гульнявой сесіі клаліся спаць, памяталі амаль палову з таго, што ім паказвалі. Дзеткі, якія не спалі на працягу чатырохгадзіннай гульнявой сесіі, не памяталі нічога.

Па словах навукоўцаў, вынікі даказваюць неабходнасць чытання перад сном, а таксама тлумачаць, чаму малыя ў раннім узросце праводзяць так шмат часу ў сне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула