БЕЛ Ł РУС

Кракадзілы Уганды праяўляюць павышаную цікавасць да людзей

13.01.2015 / 09:31

Паводле БелТА

Фота newvision.co.ug.

Рыбак з Уганды Мубалак Батамбузэ высачыў і забіў дзідай кракадзіла, які з'еў некалькі мясцовых жыхароў, у тым ліку яго цяжарную жонку, паведамляюць інфармагенцтвы.

Вага забітага драпежніка ацэньваецца прыкладна ў тону, а даўжыня складае не менш за 7 м. Ахвярай гэтага вялізнага кракадзіла на беразе возера Кіёга на ўсходзе Уганды стала цяжарная Дэмэтэрыя Набуірэ. Яна пайшла па дровы ўздоўж ракі Наваікоке, але так і не вярнулася. Мясцовыя жыхары выявілі на месцы нападу толькі часткі пальцаў, тэпцікі ў крыві і мабільны тэлефон.

Муж загінулай купіў найлепшую дзіду і выправіўся на пошукі драпежніка. Яму ўдалося высачыць і забіць жывёлу. Як пазней высветлілася, гэта быў сапраўды той кракадзіл, паколькі ўнутры яго былі выяўленыя рэшткі чалавечых костак і адзення.

Штогод кракадзілы з'ядаюць каля 30 жыхароў Уганды. Павышаную цікавасць да людзей звязаны з павелічэннем вылаву рыбы ў краіне, што пагаршае натуральнае харчаванне рэптылій.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула