БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Не варта баяцца пятай калоны

13.01.2015 / 13:35

У вырашэнні праблем працоўнай занятасці не трэба глядзець па баках і асцерагацца крытыкі з боку пятай калоны, а таксама замежных СМІ.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе, дзе абмяркоўваўся праект дэкрэта, накіраваны на стымуляванне занятасці грамадзян

«Вы — прафесіяналы, спецыялісты, і павінны былі прадставіць вычарпальны праект дэкрэта без усялякай палітыкі: як на нас паглядзіць нейкая пятая калона ў Беларусі ці як расійскія і іншыя СМІ нас пакрытыкуюць за гэта, — сказаў ён, звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады.— Пытанні палітыкі вы, калі ласка, адрасуйце мне. Я буду прымаць рашэнне і ўлічваць палітычныя нюансы. Без іх не абысціся. Ваша справа — прафесійна падрыхтаваць праект дэкрэта, каб мы праз некаторы час не выявілі, што нешта выпусцілі. і тады пачынаем зноў кампанію па дапрацоўцы і ўнясенни зменаў у існуючыя нарматыўна-прававыя акты. Гэтага быць не павінна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула