БЕЛ Ł РУС

Парашэнка выказаўся пра гатоўнасць даць Данбасу статус АЭЗ

13.01.2015 / 13:47

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка выказаўся пра гатоўнасць даць Данбасу статус асаблівай эканамічнай зоны. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу France 24 у панядзелак, 12 студзеня.

«Украіна гатовая даць Данбасу статус асаблівай эканамічнай зоны з уласным рэжымам адносін з ЕС і Расіяй», - сказаў ён.

Парашэнка заявіў, што гэта адбудзецца толькі ў тым выпадку, калі ў рэгіёне пройдуць выбары, згодна з украінскім заканадаўствам. Таксама ён падкрэсліў, што баявыя дзеянні ў Данбасе аказваюць моцны ціск на эканоміку.

«Канфлікт на ўсходзе Украіны абыходзіцца Украіне больш чым у 10 мільёнаў даляраў у дзень», - заявіў Парашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула