БЕЛ Ł РУС

«АўтаВАЗ» падымае цэны на аўтамабілі Lada

13.01.2015 / 13:58

«АўтаВАЗ» з 15 студзеня падымае цэны на аўтамабілі Lada. Рост складзе ў сярэднім 9%.

Па словах прэзідэнта аўтагіганта Бу Андэрсана, кампанія «адным з апошніх аўтавытворцаў вымушана паведаміць пра павышэнне адпускных цэнаў».

«Мы спадзяваліся, што сітуацыя ў расійскай эканоміцы адновіцца досыць хутка, але, на жаль, гэтага не адбылося», - адзначыў ён.

Папярэдняе павышэнне цэнаў на ўвесь мадэльны шэраг Lada адбылося ў сакавіку 2014 года.

У Расіі таксама выраслі цэны на патрыманыя аўтамабілі. Паводле звестак газеты «Известия», рост цэн аўтамабіляў з прабегам у снежні мінулага года склаў у параўнанні з лістападам 46%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула