БЕЛ Ł РУС

У Калінінградзе пры дэмантажы абваліўся Берлінскі мост: чатыры чалавекі загінулі

13.01.2015 / 14:38

klops.ru

У Калінінградзе ў выніку абвальвання нядзейнага моста праз раку Прэголя загінулі чатыры чалавекі, яшчэ двое пацярпелі.

Дэмантаж старога Берлінскага (або Пальмбургскага) моста пачаўся ў снежні 2014 года.

Берлінскі мост рухнуў, калі будаўнікі разбіралі яго апору. Паводле папярэдніх звестак, усе ахвяры інцыдэнту — рабочыя, якія займаліся дэмантажом апор моста.

Трагічны інцыдэнт здарыўся 13 студзеня. На мосце стаялі цяжкая тэхніка і шасцёра будаўнікоў, якія праводзілі падрыхтоўчыя працы (рабілі разметку, рыхтавалі інструмент).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула