БЕЛ Ł РУС

У Беларусі створана Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі

9.01.2008 / 13:47

Nashaniva.com

В.а. кіраўніка Дырэкцыі будаўніцтва АЭС прызначаны Міхаіл Філімонаў. У якасьці патэнцыйных пляцовак разглядаюцца Краснапалянская і Кукшынаўская.

У адпаведнасьці з пастановай Савета міністраў №1868, гэта дзяржаўная ўстанова ўключана ў пералік арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству энэргетыкі.

Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі будзе ажыцьцяўляць функцыі заказчыка па выкананьні комплексу падрыхтоўчых і праектна-вышуковых работ па будаўніцтве АЭС.

Пастанова ўраду №1868 уносіць таксама дапаўненьні ў Палажэньне аб Міністэрстве энэргетыкі Рэспублікі Беларусь і прынята ў мэтах рэалізацыі ўказу кіраўніка дзяржавы ад 12 лістапада 2007 году № 565 "Аб некаторых захадах па будаўніцтве атамнай электрастанцыі".

Згодна з рашэньнем ураду, Міністэрству энэргетыкі перададзена функцыя арганізоўваць і каардынаваць дзейнасьць па стварэньні ядзернай энэргетыкі і ажыцьцяўленьні будаўніцтва АЭС у Беларусі.

Як паведамлялася, у 2008 годзе Беларусь плянуе пачаць будаўніцтва АЭС. Цяпер вядзецца падрыхтоўка да абвяшчэньня міжнароднага тэндэру на будаўніцтва. Праводзяцца работы для выбару пляцоўкі для будаўніцтва станцыі. У якасьці патэнцыйных пляцовак разглядаюцца Краснапалянская і Кукшынаўская.

Выканаўцам абавязкаў кіраўніка Дырэкцыі будаўніцтва АЭС прызначаны Міхаіл Філімонаў.

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула