БЕЛ Ł РУС

Кліп Elastic Heart спявачкі Sia сабраў 40 млн праглядаў за тыдзень 

14.01.2015 / 15:40

Nashaniva.com

У кліпе на песню Elastic Heart аўстраліўскай спявачкі Sia зняліся юная танцоўшчыца Мэдзі Зіглер і галівудскі акцёр Шыа Лабеф. У першыя ж дні відэа паспела стаць часткай невялікага скандалу. Некаторыя гледачы абвінавацілі спявачку і кліп у тым, што яны прапагандуюць распусту. У танцуючай пары частка гледачоў ўбачыла намёк на сэксуальныя адносіны паміж дарослым мужчынам і юнай дзяўчынкай. 

За першы тыдзень кліп праглядзелі 39 мільёнаў разоў. Гэта азначае, што ён можа стаць адным з самых папулярных у гісторыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула