БЕЛ Ł РУС

Калякін і Суздальцаў плачуць па Грузіі

9.01.2008 / 17:32

буг

Лідэр камуністаў прагназуе ў Грузіі неспакойныя часы. Маскоўскі ж аналітык называе выбары ў Грузіі недэмакратычнымі і прагназуе збліжэньне між Лукашэнкам і Саакашвілі.

Інтэрнэт-сайты afn.by і «Белорусскій партізан» для ацэнкі вынікаў выбараў у Грузіі зьвярнуліся да лідэра Партыі камуністаў Сяргея Калякіна і расейскага аналітыка Андрэя Суздальцава, вядомага тым, што ў свой час заклікаў дэпартаваў беларусаў з Расеі па аналёгіі з дэпартацыямі грузінаў.

Калякін прагназуе ў Грузіі неспакойныя часы. «Чым даўжэй Саакашвілі будзе пры ўладзе, тым меньш дэмакратыі і свабодаў будзе ў грузінскага народу», — заявіў Калякін.

Суздальцаў жа называе выбары ў Грузіі недэмакратычнымі і прагназуе збліжэньне між Лукашэнкам і Саакашвілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула