БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу

15.01.2015 / 12:12

У адпаведнасці з указам Аляксандра Лукашэнкі № 14 ад 14 студзеня ў Беларусі пачынаецца чарговая кампанія па прызыве грамадзян на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзерве. 

Згодна з указам, на тэрміновую службу і службу ў рэзерве ў лютым—маі будуць прызваныя грамадзяне мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзяне прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку. Маладое папаўненне павінна быць накіравана на ўкамплектаванне злучэнняў і часцей Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў да 1 чэрвеня.

Пастанаўляецца, што пацярпелыя ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС грамадзяне, прызваныя на тэрміновую вайсковую службу, накіроўваюцца ў воінскія часці і фарміраванні, якія не знаходзяцца на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях, і прызначаюцца на воінскія пасады, не звязаныя з работамі па эксплуатацыі крыніц іанізуючага выпраменьвання, звышвысокіх частот і работамі з кампанентамі ракетнага паліва.

Інфармацыя аб выніках прызыўной кампаніі павінна быць прадстаўлена ўрадам кіраўніку дзяржавы да 20 ліпеня.

Указ уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула