БЕЛ Ł РУС

Апостальская праваслаўная царква збіраецца кананізаваць а. Глеба Якуніна

17.01.2015 / 21:23

Nashaniva.com

Глава АПЦ Мітрапаліт Маскоўскі і Усерасійскі Віталій выдаў указ аб стварэнні камісіі па падрыхтоўцы кананізацыі (царкоўнага праслаўлення) протапрэсвітэра Глеба Якуніна, які памёр 25 снежня 2014 года.

mosmonitor.ru

«Усіх пакутнікаў належыць ушаноўваць, для ўсіх трэба з гатоўнасцю адмыкаць вусны, і слых, і думку, каб ахвотна што-небудзь сказаць і пачуць пра іх, а ўсё іншае лічыць ніжэй за іх подзвіг», — вучыць нас свяшчэннамучанік Кіпрыян Карфагенскі.

Паколькі айцец протапрэсвітар Глеб Якунін многімі вернікамі ўжо пры жыцці шанаваўся як святы вызнаўца, а таксама:

то, у сувязі з вышэйпададзеным:

стварыць камісію па падрыхтоўцы матэрыялаў для царкоўнага праслаўлення протапрэсвітэра Глеба Якуніна як святога вызнаўцу для далейшага вынясення іх на разгляд Сабору Апостальскай Праваслаўнай Царквы», — гаворыцца ва ўказе.

***

Глеб Якунін — савецкі і расійскі рэлігійны, грамадскі і палітычны дзеяч. Святар Апостальскай праваслаўнай царквы; былы святар Рускай праваслаўнай царквы. Дысідэнт, член маскоўскай Хельсінкскай групы, палітычны дзеяч, народны дэпутат Расіі.

У 1960-1970-я гады — дзейны ўдзельнік праваабарончага руху. У пачатку 1990-х гадоў заняўся актыўнай палітычнай дзейнасцю, стаў сустаршынёй руху «Дэмакратычная Расія».

У 1990 годзе Глеба Якуніна абралі народным дэпутатам РСФСР, ён быў намеснікам старшыні Камітэта Вярхоўнага Савета РФ па свабодзе сумлення.

У 1993 годзе Руская праваслаўная царква наклала забарону на ўдзел святароў у выбарах у органы прадстаўнічай і выканаўчай улады. Аднак Глеб Якунін гэтаму рашэнню не падпарадкаваўся, быў абраны дэпутатам Дзярждумы (1993-1995 гады), але быў пазбаўлены сану святара. У 1997 годзе за непадпарадкаванне Свяшчэннаначаллю быў адлучаны ад Рускай праваслаўнай царквы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула