БЕЛ Ł РУС

Украінскія вайскоўцы прабілі другі калідор да кібаргаў у Данецкім аэрапорце

17.01.2015 / 22:42

Дарадца прэзідэнта Украіны Юрый Бірукоў у Фэйсбуку паведаміў аб тым, што з данецкага аэрапорта вывозяць параненых і загінулых.

Сілавікам атрымалася «прабіць» калідор для эвакуацыі. Ужо з аэрапорта Данецка вывезлі 23 параненых і 3 загінулых салдат.

Бірукоў паведаміў пра сітуацыю ў аэрапорце. Абстаноўка трохі супакоілася, хоць па-ранейшаму ўкраінскіх кібаргаў абстрэльваюць з артылерыі з абодвух бакоў. Зона кантролю вакол паветраных варот Данецка пашыраецца, але ў байцоў праблемы з сувяззю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула