БЕЛ Ł РУС

У Данецкім аэрапорце працягваецца бой: баевікі зноў узарвалі перакрыцце новага тэрмінала

21.01.2015 / 20:39

Reuters

У раёне Данецкага аэрапорта працягваюцца жорсткія баявыя дзеянні. Сярод вайскоўцаў ўкраінскай арміі ёсць загінулыя і параненыя, паведамляюць у Міністэрстве абароны Украіны.

Баевікі зноў ўзарвалі перакрыцце новага тэрмінала аэрапорта.

У абаронным ведамстве пацвярджаюць, што пад заваламі пасля выбуху ёсць параненыя і загінулыя ўкраінскія байцы. Ваенныя спрабуюць рабіць усё, каб вызваліць байцоў з-пад бетонных блокаў, паведаміла прэс-сакратар ведамства Вікторыя Кушнір.

«Супернік нясе шматлікія страты ў значна большых аб'ёмах, чым мы. Нашы ваяры працягваюць заставацца ў будынках і тэрыторыі аэрапорта і на апорных пунктах вакол аэрадрома. Падчас вядзення баявых аперацый нашы ваенныя карыстаюцца веданнем мясцовасці для ўтрымання пазіцый і працягу абароны», — адзначаецца ў паведамленні Мінабароны.

Таксама ў ведамстве пацвердзілі, што ўчора група ўкраінскіх вайскоўцаў сапраўды трапіла ў палон.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула