БЕЛ Ł РУС

Удзельнікаў мінскай акцыі ў падтрымку Charlie Hebdo будуць судзіць

22.01.2015 / 08:51

nn.by

Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку адзін з удзельнікаў акцыі, старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Акцыя прайшла 11 студзеня ў Мінску ў знак салідарнасці з забітымі ў Парыжы журналістамі 7 студзеня і Маршам адзінства, што прайшоў у сталіцы Францыі 11 студзеня.

Да сцен французскага пасольства выйшлі чатыры чалавекі

«Ну і куды яшчэ горай і горай?! Нас збіраюцца судзіць. Нічога сенсацыйнага. Для многіх гэта нават не навіна … Але вось пытанне, ЗА ШТО?

За салідарнасць з мільёнамі, якія выйшлі на вуліцы французскіх гарадоў 11 студзеня. За 30 хвілін чакання, што вось-вось рыпнуць тармазы «уазікаў». За плакат «JE SUIS CHARLIE» каля пасольства Францыі ў Мінску. За неабыякавасць! За самапавагу!

Баязлівыя і крывадушныя яны не кранулі нас у той дзень. Вычакалі, заціхарыліся і калі на парыжскі Марш адзінства напластавалася шмат-шмат падзей, яны выпаўзлі, як пацукі са склепа. І пляваць ім на забітых журналістаў, на расстраляных ва ўпор паліцэйскіх…»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула