БЕЛ Ł РУС

Анлайн-гульня ў свеце Oblivion і Skyrim адмовілася ад абаненцкай платы

22.01.2015 / 18:4

Аляксандр Арсёнаў

За The Elder Scrolls Online цяпер дастаткова будзе заплаціць аднойчы, каб набыць гульню, піша PC Gamer.

Анлайн-гульня, што з’яўляецца прыквэлам да культавых Skyrim, Oblivion і Morrowind, выйшла для персанальных камп’ютараў вясной 2014 года.

Сама гульня каштавала 60 еўра, падпіска на яе — 13 еўра на месяц альбо 66 еўра на паўгады (цэны адрозніваліся для розных рэгіёнаў). Гульня здабыла каля 1,2 млн падпісчыкаў, але не набыла такога розгаласу, як анлайн-праекты канкурэнтаў.

Цалкам ад мадэлі падпіскі стваральнікі не адмовяцца. На 30, 90 і 180 дзён можна будзе набыць доступ да ўсіх адмысловых дапаўненняў (DLC). Не знікнуць і апцыянальныя пакупкі за рэальныя грошы прадметаў ў самой гульні.

The Elder Scrolls Online распавядае пра падзеі, што адбываліся за 10 тысяч гадоў да гісторыі Skyrim.

Гулец вольны абраць адзін з чатырох бакоў грамадзянскай вайны, што разгарэлася ў каралеўстве Тамрыэль паралельна з навалай цёмнага прынца Молаг Бала і ўзыходам некраманта Манімарка. Для гульні даступныя ўсе вобласці каралеўства, у тым ліку правінцыі Скайрым, Сірадыл, Мораўінд і Дагерфол з папярэдніх гульняў.

Гульня нарэшце з’явіцца для кансоляў PlayStation 4 I Xbox One 9 чэрвеня ў версіі Tamriel Unlimited, што будзе ўключаць усе абнаўленні, зробленыя для камп’ютарнай версіі. Кансольныя версіі будуць мець адаптаваны пад джойстыкі інтэрфейс. Аналагічнае перавыданне Tamriel Unlimited для ПК можна будзе набыць з 17 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула