БЕЛ Ł РУС

Баевікі абстралялі Мар'інку: загінуў 9-гадовы хлопчык, яго брат і бабуля параненыя

22.01.2015 / 18:15

У выніку абстрэлу баевікамі Мар'інки загінуў 9-гадовы хлопчык, яго 14-гадовы брат і бабуля атрымалі раненні.

Пра гэта начальнік Галоўнага ўпраўлення МУС Украіны ў Данецкай вобласці Вячаслаў Аброськін паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Мар'інка. Снарад трапіў у прыватнае домаўладанне па вуліцы Міра. На вачах у бацькоў загінуў 9-гадовы сын. Яго брат, 14 гадоў, і бабуля атрымалі раненні асколкамі.

Сям'я знаходзілася на кухні, абедалі.

Следча-аператыўная група не можа выехаць для агляду на месца здарэння ў сувязі з бесперапыннымі абстрэламі горада «, — напісаў Аброськін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула