БЕЛ Ł РУС

Гарэлка-«Санкцыонка» — новы гатунак з'явіўся ў Расіі ФОТАФАКТ

22.01.2015 / 20:06

У Расіі акцыянернае таварыства «Шуйскага гарэлка» (г. Іванава) зарэгістравала адразу дзве новыя маркі: «Санкцыонка расійская» і «Санкцыонка заходняя».

Этыкетка бутэлькі агітуе расійскіх спажыўцоў купляць гарэлку і такім чынам на фоне заходніх санкцый ўмацоўваць бюджэт Расіі.

На этыкетцы бутэлькі задаецца сакраментальнае пытанне: «А ты дапамог абароне радзімы?»

Раней расійскі палітолаг, публіцыст, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута сістэмнага аналізу РАН Андрэй Піянткоўскі заявіў, што ў Расіі ідзе адкрытае спаіванне народа, бо

«калі сыходзіць з ўсталяванай расійскім урадам сённяшняй цэны на гарэлку, то яна па савецкіх мерках каштавала б менш за рубель — прыкладна 80 капеек за бутэльку».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула